Выстава «Сыны роднай зямлі» прысвечана сканчэнню года роднай зямлі.

Якая яна, родная зямля? Хто можа называцца яе сынам? Паспрабуйце адказаць на гэтыя пытанні, праглядзеўшы работы маладых мастакоў.

На творах Дзяніса Іванова і Уладзіміра Сайко — пейзажы з адлюстраваннем розных куткоў нашай Беларусі. Два мастакі — два погляды на нашу Бацькаўшчыну, два падыходы да ўспрымання творчасці, два мастацкія стылі дапамогуць з розных бакоў паглядзець на нашу краіну: на адзінокія дрэвы і бясконцую чыгунку як сімвалы адзіноты і бязмежнасці, на шэрае пахмурнае неба і рознакаляровую стракатую зямлю.

Па-вясковаму цёплыя пейзажы Уладзіміра Сайко і яркія урбаністычныя творы Дзяніса Іванова дазволяць другімі вачыма зірнуць на нашу радзіму, убачыць яе ў іншым свеце, ацаніць непаўторнасць і хараство роднага краю.


АРТ-ПЛАТФОРМА "DZIVA" © 2009-2012

СОЗДАТЕЛЬ И РУКОВОДИТЕЛЬ ПРОЕКТА

Dennis Ivanov
^
 
"